Фэст аднаго верша — 2015

Георгій Барташ і Літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня. Пр. Незалежнасці, 43» запрашаюць да ўдзелу ў Фестывалі аднаго верша

Паэтычныя творы прымаюцца да 7 студзеня 2016 года.

Мова вершаў — любая.

Для ўдзелу у фестывалі неабходна на адрас [email protected] або [email protected] даслаць (з пазнакай “Фэст”) ліст, які змяшчае:

1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку;

2) псеўданім, пад якім ваш тэкст будзе прадстаўлены журы;

3) вашыя імя прозвішча, горад, краіну, нумар хатняга і мабільнага тэлефонаў, e-mail (дасылаць хатні адрас не трэба).

Фінальны вечар адбудзецца ў Мінску ў 14 студзеня 2016 года.

ЖУРЫ:

  1. Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
  2. Наталля Капа, паэт, заг. аддзела паэзіі часопіса «Нёман»
  3. Дзмітрый Строцаў, паэт, выдавец
  4. Віктар Шніп, галоўны рэдактар ​​выдавецтва «Мастацкая літаратура». Лаўрэат прэміі імя Маякоўскага
  5. Людміла Рублеўская, паэт, пісьменнік, літаратурны аглядальнік газеты «Савецкая Беларусь»
  6. Сяргей Сыс, грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст, пераможца фэсту ў 2009 г.
  7. Вольга Гронская, паэт, перакладчык, дацэнт кафедры замежнай літаратуры філфака БДУ, пераможца фэсту ў 2011 і 2012 гг.