Выйшаў першы том санетаў Фёдара Ястраба

Пасля летняга адпачынку ў выдавецтве „Галіяфы” выйшла адразу некалькі кніг. У тым ліку і першы том санетаў мастака Фёдара Ястраба. Мастак пачаў пісаць вершы ў 2012-м годзе, гэта яму дапамагала змагацца з рэдкай хваробай – аміятрафічным склерозам. Кажа дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў:

 – З’явілася доўгачаканая кніга мастака Фёдара Ястраба. Гэта першы том з рэпрадукцыямі ягоных карцін. Рэдактарам кнігі выступіла вядомая паэтка Галіна Дубянецкая. Да канца верасня мы чакаем выхаду другога тома пяцітомніка санетаў Фёдара Ястраба.

На працягу 2012-га – 2013-га годоў Фёдар Ястраб пісаў па 2-4 вершы ў дзень. Пра іх кніжнае выданне мастак дамаўляўся са Змітром Вішнёвым яшчэ пры жыцці. Але ў кастрычніку мінулага году, на 62-м годзе жыцця, Фёдар Ястраб памёр. Справу па выданні вершаў цяпер даводзяць да канца яго сын Віктар і жонка Арына.

Беларускае Радыё Рацыя