“Літкавярня” пад крыламі ў Beetlejuice Cafe

Сяржук Сыс і Таццяна Барадуля на свяце "Літкавярні". Фота  Elina Shindler
Сяржук Сыс і Таццяна Барадуля на свяце «Літкавярні». Фота Elina Shindler

Першы дзень народзінаў праекта «Літкавярня» адзначаўся 15 чэрвеня ў сталічнай кавярні Beetlejuice Cafe. Насамрэч, мерапрыемства мусіла прайсці яшчэ 4 чэрвеня, аднак свята паэзіі з-за непрадбачаных аллюзій атрымалася зладзіць крыху пазней.

Аліса Ахрамовіч, мамка хросная Літкавярні, прызнаецца, што “гэта быў няпросты год, ад першых крылатых ідэяў да расчараванняў і, як ва ўсіх творчых асобаў, эмацыйных закрыццяў, пабегаў, вяртанняў, надзеяў і г.д. І вось цяпер мы тут”.
Збіраўся дождж, ды не сабраўся. Таму ва ўтульным дворыку кавярні аж да самае цемры чыталі вершы, вабна чаравалі гасцей і ўдзельнікаў вечарынкі сур’ёзная магілёўская паэтка Вераніка Міхалёва, ранняя ды таленавітая аўтарка кнігі «Калі дрэвы растуць з галавы» Кася Глухоўская, інтрыгуючая і дынамічная хай-тэчка Кацярына Массэ, сонечная Шэва з арт-суполкі «Химера», прыцягальны і магічны Канстанцін Эспер, паэтка-заснавальніца праекта Матэ Лакіята.

У якасці запрошанага госця выступіў цудоўны і загадкавы паэт Сяржук Сыс. Яму за змену прыйшоў-прыехаў “аўтаспыншчык” з Украіны, няўрымслівы паэт Олександр Ткачинський. А затым, як кажуць, прарвала астатніх, ды настолькі, што аніхто не спяшаўся сыходзіць дахаты.

Фотасправаздача з “Літкавярні” ў facebook.

Літкавярня ў  Beetlejuice Cafe . Фота Elina Shindler

Літкавярня ў Beetlejuice Cafe . Фота Elina Shindler