Зямля табе пухам, Ярыла Пшанічны!

19 красавіка вечарам глядзелі з жонкай Галінай Дубянецкай на youtube, як я чытаў некалі верш Ярылы Пшанічнага «325.000 бутэлек шампаньскага». Чамусьці раптам узгадалася.

А нараніцу, 20 красавіка Зміцер Вішнёў літаральна зьбіў мяне з ног, пакалечыў сваім тэлефанаваннем: паэт Пшанічны памёр учора на могілках каля пасёлка Нарач, там дзе пахаваныя ягоныя продкі, — тромб, кажуць.
Тыдзень да гэтага зьбіраліся разам на выходныя паехаць да мяне на Лысую Гару, за “вініламі”, ды вось не сабраліся… Тры дні таму размаўлялі па тэлефоне.

Ярыла Пшанічны, Вова Банкер, Уладзімір Банько. Фота Сяржук Сыс.
Ярыла Пшанічны — Вова Банкер — Уладзімір Банько. Фота Сяржук Сыс.

Вечная памяць табе, Валодзя Банько!

Ярыла Пшанічны, Вова Банкер, Валодзя Банько (1973-2015) — легендарны паэт-трыбун, у мінулым – анархіст, музыкант, мастак. Арт-правакатар, мадэратар, аматар перфомансаў. Выступаў у складзе экспрыментальных музычных праектаў Karaoke Vomit, Roomdark, «Барадаты Грынвіч», «Князь Мышкін». Аўтар унікальнай кнігі вершаў на трасянцы «Пішчавыя лішкі» (2011).

Словы сяброў

Серж Мінскевіч: Пайшоў у вечнасьць файны, заўсёды аптымістычны чалавек. Нам будзе бракаваць яго ўсьмешкі, яго гумару ў жыцьці, у вершах, будзе не ставаць яго фантазіі ў гуках і яго сяброўства. Цяжка паверыць і яшчэ цяжэй прывыкнуць да гэтай думкі… Вова, пухам табе зямля і сьветлае неба!

Дзмітрый Суцямаў: Ушел один из людей, олицетворявших мою юность, с которым мы пили «Старажытнае» и слушали Диаманду Галлас, один из первых Манигарморов которого лежит в моем альбоме как память о тех веселых временах. Очень светлый и добрый человек, воспоминания о котором всегда будут лучистыми … вова банкер, не верится до сих пор.

Ганна Кісліцына: Шок. Даведалася, што ўчора памёр Вова Банько. Паэт, музыкант, фатограф, мастак, перформер. Адразу ўсё. Але ў першую чаргу — светлы чалавек і добры сябар. Мы даўно не бачыліся, але ў мяне заўсёды было адчуванне, што ён недзе побач. Ён і быў заўсёды побач — доўгі час у нас была адна сяброўская кампанія, пазней мы сустракаліся на прэзентацыях і канцэртах. Аднойчы я нават пісала пра яго музычны гурт «Барадаты Грынвіч». А яшчэ былі канцэрты, дзе Вова іграў свае «шумелкі», такую спецыфічную авангардную музыку-шум. Была і на яго графічнай выставе — у мяне захоўваюцца яго малюнкі. А яшчэ нас з ім (як і многіх іншых) аб’ядноўвала кіно — Вова некалі працаваў у сутарэнні на Круглай плошчы, дзе гандляваў відэакасетамі. Помню, як спускалася па вузкай крутой лесвіцы вертыкальна ўніз, дзе брала фільмы, якія мы тут жа і абмяркоўвалі. Як і кнігі, якімі мы таксама абменьваліся і абмяркоўвалі… Ён заўсёды ведаў, што мне спадабаецца. Не магу згадаць ні аднаго канфлікта, ні аднаго моманту напругі. Чалавек проста лучыўся гумарам, пазітывам, дабрынёй.

Аляксандр Грышкевіч: Вялікая частка маёй фанатэкі мае паходжанне з «падвальчыка» на Круглай. Па некалькі разоў на тыдзень мы з Валодзем Жбанавым забягалі ў той склеп за навінкамі. І нязменна за сталом сядзеў Валодзя. Даставаў са скрынкі бліскучыя каробачкі са срэбнымі кружэлкамі, працягваў і мякка прапаноўваў звярнуць увагу. На стале яго ляжалі закрэмзаныя гелевай ручкай маленькія аркушы паперы, на якія мы спачатку і не звярталі ўвагі. Ці мала чаго можа рабіць чалавек, седзячы цэлы дзень пад зямлей?! Але, адным разам, убачыўшы тоўсты стос такіх паперак, я папрасіў паглядзець іх. Валодзя, крыху саромеючыся, паказаў… Першую выставу яго мы зладзілі ў Доміку Бембеля, дзе зараз Саюз мастакоў у канцы 90-ых. Падрыхтоўчую работу праводзілі ў маёй тагачаснай майстэрні на Асіпенкі,19. Аформілі можа па дзесятку малюначкаў у кожную раму, аб’яднаўшы іх адной тэмай. Рам такіх было з дзесяць. Валодзя на вернісажы «свяціўся». Бавай, зямляк…

Ivan Karaitchev‎: Был интеллигентнейшим человеком. В 70-х — 80-х такие составляли элиту нации. И настоящим человеком искусства: экспериментатором, эрудитом, создававшим легко, в своем узнаваемом и реально неповторимом стиле.

Антон ДенисовНеожиданно ушел из жизни вова банкер, поэт-анархист и музыкант. Впервые я увидел его году в 2008-ом, тогда уже в тусовке группы Князь Мышкин, когда он читал свои стихи «Пра прэзідэнта і гнілую бульбу». Я всегда воспринимал его как очень взрослого, солидного, крепкого дядьку (он был старше меня на 11 лет) с таким хитрым пролетарским прищуром во взгляде. И с самобытиным талантом и стилем. Сейчас я припоминаю, что в брошурке «Дыджэй адраджэння», которую мне в 1997 году вручил с афтографом лично Северинец, среди контактов «правильных музыкантов», была и его группа «Барадаты Грынвіч». В 2009 году я пригласил Владимира почитать стихи в фальварак «Добрыя мыслі», он был тогда просто непоражаем, срывал у зала аплодисменты не единожды. Помню, как в том же году, они с кампанией наших доблестных «электронщиков», во главе с Владом Бубном и Змитером Пляном навели шороху сборным концертом-перформансом в клубе Новополоцка. Банкер тогда бешенно носился по танцполу под музыку Владислава и взгляды ошалелой местной публики. Виктор Семашко, уже тогда затаивший на меня злобу, нервозно заявил, что в их музыке «нет ничего национального» и вскоре уехал на маршрутке. А мы с Нарушевичем остались на всю ночь. Под утро нас всех, чуть живых, увозил в Минск микро-автобус…
Последний раз мы виделись осенью прошлого года, когда все втроем с Нарушевичем импровизировали во Дворце Искусств. Тогда Владимир пришел с женой и взрослой дочерью…
Увы. Думаю, он мог бы еще очень много сделать, написать, сыграть, прочитать. Много мог бы вспомнить, оставить мемуары о жизни белорусского музыкального андеграунда 1990-ых.
Надеюсь, что Змитер займется составлением его антологии, как музыкальной, так и поэтической.

Зміцер Вішнёў
Не ўкладваецца ў галаве, што Вовы Банько больш няма. У яго апошнія некалькі месяцаў было шмат музычных выступаў – мне ўсё неяк не выпадала на іх патрапіць – не было часу. А тут раптам у чацвер сустрэліся —.ішлі па вуліцы і размаўлялі пра розныя планы на будучыню. У Вовы было шмат ідэяў, звязаных з музыкай, літаратурай, графікай і перформансам. Ужо ніколі не будзе без Вовы той Спецбрыгады афрыканскіх братоў, якая рабіла радыкальныя выступы ў Любліне, Берліне і Санкт-Пецярбургу. Валодзя думаў пра новую кнігу, распавядаў пра сваю працу, звязаную са спадарожнікамі, хваліў сваю дачку, якая займаецца жывапісам, і хацеў, каб яна занялася камп’ютарным дызайнам. Я вельмі ўдзячны лёсу, што мне сустрэўся ў жыцці такі цудоўны і светлы чалавек. Валодзя застанецца з намі сваімі вершамі, карцінамі, музыкай і перформансамі. У 2011 годзе да ягонай кнігі “Пішчавыя лішкі” я напісаў кароткую прадмову, дзе сказаў пра яго: “Ён адзін з апошніх песняроў вялікіх плошчаў і праспектаў”. Уладзімір Банько, Банкер, Ярыла Пшанічны.
Ты быў сапраўдным. Няхай табе будзе цёпла і ўтульна. Зямля табе пухам, дарагі чалавек!
ТаццянаВласенка:Такчастаадзінзааднымзнікаюцьмаесябрызжыццяізфрэндстужкі. Вось цяпер і вова банкер сыйшоў нечакана. Нехта адзін чалавек, якога я больш не ведаю, мне казаў: «Люди сильные, что с ними станет»…Ён быў не правы. Людзі кволыя, безабаронныя, іх нечакана можа не стаць. Нечакана можа не стаць кожнага!..Проста вельмі лёгка, хутка гэтым разам не стала Вовы. Заўсёды іранічнага — Ярылы Пшанічнага. Здаецца мне, што там, куды ён сыйшоў, будзе пульт і ўсе умовы каб рабіць музыку, піць піва і бачыць нас, недарэкаў, можа быць, праз нейкае маленькае бруднае вакенца. Ён будзе назіраць за намі, працягваць любіць нас і іранізаваць над усімі нашымі слабасцямі. І як заўсёды — пісаць вершы…Шмат пісаць вершаў.

Памёр паэт Ярыла Пшанічны

Паэт Ярыла Пшанічны,  (сапраўднае імя — Уладзімер Банько) памёр 19 красавіка 2015 году. У беларускай паэзіі ён быў прыкметнай фігурай, гаворыць “Свабодзе” сябра нябожчыка паэт Сяргей Сыс:

«Яму было толькі 44 гады. Сьмерць Ярылы была нечаканай і раптоўнай — адарваўся тромб. Здарылася гэта на ягонай гістарычнай радзіме каля возера Нарач.

Я добра памятаю прэзэнтацыю ягонай унікальнай для Беларусі кнігі, напісанай на трасянцы, „Пішчавыя лішкі“. Гэта кніга-пародыя, кніга-зьдзек з нашай псэўдаінтэлігентнасьці, з гэтага заскарузлага жыцьця. Напачатку кніга ўспрымалася неяк падазрона. Але калі я перачытаў яе некалькі разоў, то зразумеў, што аўтар знайшоў свой фармат у паэзіі, у літаратуры.

Апроч гэтага, Ярыла Пшанічны вядомы і як цікавы музыкант, які ўдзельнічаў у многіх праектах. Тут можна прыгадаць і „Князя Мышкіна“, і ягоную супрацу з Уладам Бубнам — знакамітым нашым электронным музыкам.

Ён часта праводзіў розныя пэрформансы. Напрыклад, у розных гарадах сьвету чытаў на відэакамэру свае вершы. Так ён чытаў нямецкім рабочым каля помніка Карлу Марксу ў Бэрліне. Тое ж самае ён вырабляў у Піцеры ды іншых гарадах.

Мне вельмі шкада, што ён сышоў. Зусім нядаўна мы сустракаліся ў мяне дома. І ён сказаў, што рыхтуе яшчэ адну цікавую кнігу. Мусіць, яна і выйдзе. Але ён яе ўжо не пабачыць. Мы пастараемся, каб усё, што напісаў Ярыла, дайшло да чытача. Вечная яму памяць!»

R.I.P. Памёр музыка і паэт Вова Банкер (1971-2015)

19 красавіка на 44 годзе памёр Уладзімер Банько, у музычных колах вядомы як Вова Банкер, у паэтычных як Ярыла Пшанічны.

Уладзімер памёр абсалютна раптоўна – на выходныя паехаў зь Менску на сваю малую радзіму, пасёлак Нарач, каб праведаць на могілках маці. Папярэдняя прычына сьмерці – адарваўся тромб, паведамілі парталуTuzin.fm сябры памерлага. «Я проста ў шоку, так рана сысьці…Вову я ведаў з часоў гурта “Барадаты Грынвіч”, запрашаў яго на фэст “Сіні Перац”, з тых часін пранікліся адзін да аднаго, апошнія гады выступалі разам. Не магу паверыць, што яго няма з намі», – кажа лідэр гурта «Князь Мышкін» Леанід Нарушэвіч. «Пахаваньне пройдзе 21 красавіка ў 14.00 там жа, на Нарачы, дзе ляжыць яго маці. Вова, будзь спакойным. Мы любім цябе», – зазначае Дзьмітры Ладзес.

Уладзімер Банько нарадзіўся 1 лістапада 1971. Музыка, мастак, паэт, пэрформэр. Вядомы пад псэўданімам Вова Банкер і Ярыла Пшанічны. У 90-х браў актыўны ўдзел у анархісцкім руху (Газета”Навінкі). Выступаў у складзе экспрыментальных музычных праектаў Karaoke Vomit, Roomdark, «Барадаты Грынвіч», «Князь Мышкін». Выдаў кнігу вершаў на трасянцы «Пішчавыя лішкі» (2011).

Tuzin.fm выказвае спачуваньні родным і блізкім гэтага таленавітага і цудоўнага чалавека.

Tuzin.fm,  фота Max Velvetov