«Ня ведаю таго, хто б сказаў: Больш не магу, сыходжу»

26 студзеня паэту, журналісту і праваабаронцу «Вясны» Сяргею Сысу споўнілася 60 год. Аднак свой юбілей ён адзначае не на Радзіме, бо празь перасьлед летась вымушана зьехаў зь Беларусі. У эміграцыі цяпер і іншыя «вясноўцы», аднак праваабарончая дзейнасьць працягваецца. Пра цяперашнюю працу праваабарончага цэнтру «Вясна» ва ўмовах, калі частка сябраў арганізацыі ў турме, а частка за … Чытаць далей →

Праваабаронец-вясновец Сяржук Сыс адзначае сваё 60-годдзе

Паэт, праваабаронец-вясновец Сяржук Сыс адзначае сваё 60-годдзе. Адзначае далёка ад дому, бо ў Беларусі ўлады наладзілі сапраўднае паляванне на праваабаронцаў. Юбіляра павіншаваў яго калега, паэт Алесь Аркуш: – Cяржук Сыс вучыўся ў гомельскім універсітэце, вучыўся разам з Алесем Бяляцкім і Анатолем Сысам і Эдуардам Акуліным. Са студэнцкіх гадоў ён далучыўся да беларушчыны і творчасці, а … Чытаць далей →

До нового ранку!

Прысвячаю Вользе Бражнік Пад час першай ранішняй кавы з “Кентам” і сэрцам бялюткім на пенцы барыстка інтымна шчабеча аб тым, што адна, а бацькі недзе згінулі ў Штатах. Скідаю даверліва маску, хачу даспадобы быць ёй, смуглатварай паненцы, якая нібыта ўкраінка, а я — беларус, у якога няма ані грошай, ні хаты… Шкадую, што кубачак кавы … Чытаць далей →

#ПЭНгаворыць: паэт і журналіст Сяржук Сыс

Аж да мурашоў па скуры абурылі словы спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай аб тым, што “ўсе мы тут разам павінны правільна разумець тое, што адбываецца ў нашай краіне”.  Гэта такім чынам важнецкая яўна-не-ад-культуры чыноўніца скіроўвала прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі на правільны шлях. Такіх як я не запрашаюць на падобныя сустрэчы, але тое, што адбываецца … Чытаць далей →

Паміж Купаю і Кабыльнікам

Кароткія падарожныя экспрэсіі Напачатку сакавіка мяне чамусьці заўжды цягне да вады. Ад дняпроўскіх разліваў дзяцінства пачалося, ці што?  А можа падсвядома спрабую ачысціцца пасля доўгай зімы? Ці проста хочацца пабыць аднаму, прыпыніць хаос думак, суцішыцца… Ды і шал натхнення ў мяне абвастраеца менавіта з пачаткам вясны. Памятаю, як у сакавіку 2016 года патрапіў на два … Чытаць далей →

Развітанне -2000

Цягнікі знікаюць у тумане часам незваротна, на вякі на пероне нашага растання – думак пахавальныя вянкі. Ліхтары апошняга вагона Кінуліся ў цемрыва наўскач У пячоры чорнага перона Маё сэрца чорнае –  паплач. На хвіліну ўспыхне цыгарэта дым яе гаркавы як падман знік цягнік, перон, і я без мэты… у туман сыходжу, у туман. 2020

Студзеньская калекцыя -2020

Напачатку студзеня 2020 года пад час хваробы засвярбела раптам у душы і на свет з’явілася некалькі новых вершаў… Незвычайных і балючых… «ЗЯЛЁНАЕ СЭРЦА». На досвітку шызым, найгоршаю з зім, пад змятай падушкаю, мулкай і колкай, намацаю я і збяру па адным шэсць каляровых алоўкаў. На канціках — бляклая літар змяя: «Завод імя Сакка й Ванцэцці». … Чытаць далей →

Травяны сон

Удзірванець, суцішыцца ў траве, Суздром пазбыцца зла, пачуццяў, словаў… Завекаваць і верыць: нехта пазаве Мяне скрозь дзёран прарасці нанова. З малітваю да травяных багоў, Праз карані, бадылле і атаву, З палону кучаравых мурагоў Паўстану зноў спагадным і ласкавым. 2017.

Para bellum (апавяданне)

Ідэя гэтага невялічкага апавядання выношвалася цягам 2016 года, а напісалася ў лютым 2017 года.     А цябе натхняе зброя. «Зброя, — кажаш, — гэта воля! А без волі нам не жыць і Радзіме не служыць».                                   Анатоль Сыс Зброя мяне вабіла ад самага маленства. Яшчэ зусім нядаўна падавалася, што я добра ведаю, чаму яно … Чытаць далей →

Шэры чалавек

Шэры ранак зубы шчэрыць, З-за фіранкавых павек. Ходзіць шэры па кватэры, Шараговы чалавек… Шуснуць з дому ціха ў шэрань, У цямрэчу дрэў старых, Шэры шалік, швэдар шэры… Як і не было тут іх. 2017.© Фота Уладзіміра Кулічэнка, www.sergiev.ru