“Дух – гэта, людзі, Я!” – свята ў гонар Анатоля Сыса ў Гарошкаве

Мерапрыемствы памяці паэта Анатоля Сыса прымеркаваныя да 55-годдзя з Дня нараджэння паэта, пройдуць на яго малой радзіме, у вёсцы Гарошкаў. Сёлета Анатолю Сысу споўнілася б 55 год, і 25 кастрычніка на яго радзіме ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці адбудзецца традыцыйная літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная памяці паэта. Удзел возьмуць: Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Анатоль Бароўскі, Зміцер Вішнёў, … Чытаць далей →

«Тэксты» — у Палацы мастацтваў

Урачыстая імпрэза з нагоды выхаду юбілейнага, 10-га, літаратурна-мастацкага альманаху «Тэксты» адбудзецца 27 кастрычніка ў Палацы мастацтваў у Менску. У мерапрыемстве возьмуць удзел многія лепшыя людзі нашага горада: Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Алесь Родзін, Зміцер Юркевіч, Сяргей Сыс, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Георгій Барташ, Фёдар Чарняўскі, Адам Шостак, Алесь Жлутка, Вольга Гарбачова, Уладзімер Варанец, … Чытаць далей →

аРЦЕЛЬ №61

У 1981 годзе некалькі чалавек стварылі літаратурную супольнасць ды пачалі разам пісаць кароткія гумарыстычныя рэчы, галоўным героям якіх нязменна быў зборны вобраз студэнта філфака Міхася Бульбаносава. Чаму Арцель №61? Проста. Гэта нумар кватэры ў інтэрнаце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На той час там жылі сярод іншых – Алесь Бяляцкі, Эдуард Акулін і Сяржук Сыс. Часцяком у … Чытаць далей →

Што падрыхтаваў для чытача 71-ы нумар “Дзеяслова”?

Пабачыў свет 71-ы нумар літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. Сярод іншых тэкстаў перыёдык друкуе ўнікальныя эпісталярныя матэрыялы, кажа галоўны рэдактар часопіса Барыс Пятровіч: —  Гэты нумар можа быць цікавы матэрыяламі, якія нам перадалі родныя і блізкія беларускіх пісьменнікаў. Найперш гэта студэнцкія дзённікі Рыгора Барадуліна, якога не так даўно мы страцілі. Таксама лісты з Гародні Васіля Быкава. Яны … Чытаць далей →

Сяржук СЫС: «Я доўга шукаў самога сябе ў жыцці…»

– Шаноўны  Сяргей  Анатольевіч, выхад  Вашага  першага  зборніка  паэзіі «Стрэмка» быў прымеркаваны  да 50-годдзя,  хоць  Вы  пачалі  друкавацца яшчэ ў студэнцкія гады. Чаму шлях да першай кнігі быў такім доўгім?  – Сапраўды, шмат вады  сплыло  за той час, калі мог бы мець паэтычную кнігу. Прынамсі, мой першы верш быў надрукаваны ў рэспубліканскім друку яшчэ ў … Чытаць далей →

Сяржук Сыс: “Анатоль Сыс хацеў падарыць літаратурнага ідала Беларусі”

На сьвяце паэзіі “Дух — гэта, людзі, Я!” у Гарошкаве, прысьвечаным 50-годдзю Анатоля Сыса, была прэзентаваная кніга вершаў-прысьвячэньняў паэту “Ягамосьць”, што выйшла ў бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў”. Пра кнігу, а таксама пра асобу Анатоля Сыса я пагутарыла з укладальнікам кнігі, блізкім сябрам Анатоля Сержуком Сысам. — Як і калі ў вас узьнікла ідэя скласьці кнігу вершаў-прысьвячэньняў … Чытаць далей →

«Хто сцябаецца ў літаратуры – не стваральнік», або «Разбітае сэрца…» Сяргея Верацілы

Нядаўна пабачыла свет доўгачаканая дэбютная кніга прозы Сяргея Верацілы — адметнага пісьменніка і неардынарнай асобы. Паэт Сяргей Сыс у эксклюзіўнай гутарцы са спадаром Верацілам дазнаўся, чаму першая кніга выйшла толькі цяпер, у чым сакрэт яе назвы і якім будзе наступны зборнік арыгінальнага творцы. Першая празаічная кніга Сяргея Верацілы “Разбітае сэрца Вітаўта” выйшла ў “падлеткавай” серыі “Маладзік” … Чытаць далей →

“Галіяфы” адчынілі першую літаратурную кавярню

Беларуская літаратура зрабіла чарговы крок у бок Еўропы. У кнігарні «Галіяфы» адкрылася пакуль першая ў Менску літаратурная кавярня, так што знаёмая кожнаму еўрапейцу формула кніга+кава цяпер дасяжная менчукам не толькі ў хатнім фармаце. Святкаваць адкрыццё першай кнігарні, дзе можна набыць каву, ды першай кавярні, дзе можна набыць кнігу, прыйшлі пісьменнікі. Зміцер Вішнёў, дырэктар выдавецтва «Галіяфы»: … Чытаць далей →