Гомель у творчасці Сяржука Сыса: шляхі ўзаемаспасціжэння

Даволі эсклюзіўная спроба інтэрвію для гомельскіх даследчыкаў паэтычнай творчасці. 1 Якую ролю адыграў горад Гомель у станаўленні Вашай творчай асобы? Горад над Сожам – адзіны і непаўторны, ён прыйшоў у маё жыццё ў падлеткавым узросце, заклаўшы пры гэтым асновы не толькі жыццёвае мудрасці, але і разуменне прыгожага, паэтычнага, філасофскага. Стасункі з гэтым горадам складаліся вельмі … Чытаць далей →

«Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»: экспрэсіі пра кнігу

…Чарговы наезд на Літве скончыўся ў цягніку “Вільня-Менск”. Дадому мяневяла невядомая сіла. Давёўшы выраз твару да стану скамянелага дробнага грызуна, я лісьліва зазірнуў у вочы мытніка-ўдава. Гэта выратавала добрую батарэю бутэлек з летувіскімі напоямі ад безумоўнай канфіскацыі. Цяпер – спаць! Але як заснуць, калі няма нічога на сьвеце прыгажэй за дзяўчыну, якая сьпіць.Урэшце задрамаў, змарыўшыся сузіраць … Чытаць далей →

Арнольд Макмілін: Сяржука Сыса прыцягвае таямнічасць і нават небяспека, стоеная ў свеце прыроды

Адзіны гомельскі аўтар, які прадстаўляе на гэтых старонках паэзію — Сяржук Сыс, зямляк (ён родам з суседняй вёскі) паэта Анатоля Сыса, які пражыў трагічна кароткае жыццё. Сяржук — не такая схільная да скрайнасцяў, каларытная фігура, але ён сам па сабе заслугоўвае згадкі як паэт. Сяржук Сыс нарадзіўся ў вёсцы Пракісель Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў 1962 … Чытаць далей →

Вольга Шынкарэнка “Паміж Гомелем ды Мінскам…”: Творчасць Сержука Сыса

Выключна адораная літаратурнымі талентамі беларуская зямля. Толькі адно яе прыдняпроўскае радовішча дало сучаснай паэзіі палонніка вады, садоў і клёнаў, немітуслівага ў выбары творчых і жыццёвых прыярытэтаў Віктара Ярца, чуйнага да рэха журбы Віктара Стрыжака, асвечанага агнём паходняў па шляху да нацыянальных святыняў Анатоля Сыса ды яго цёзку па прозвішчы са стрэмкамі неспакою ў думках і … Чытаць далей →

“Хадзем са мной”

Разглядаючы другую кніжку Сержука Сыса “Павук”, займеў пачуццё незадаволенасці, таму і пачну адразу  савою аб пень, ці пнём аб саву. Ведаю, што вынік будзе аднолькавы: саве – балюча. Кнігі – няма. У сэнсе, што кніга ёсць і ў той жа час кнігі няма. Ёсць спроба, паставіўшы пад вершамі даты, скіраваць чытача на тое, што на … Чытаць далей →

Віктар Сазонаў: Запаўняць пустоты вершамі

Гісторыя ідзе сваім шляхам. Хуткім, магутным і несупынным, як палёт планет і зорак. Хто паспявае ісці з ёй у нагу, той адчувае сябе натуральна і ўпэўнена, як банкір на банкеце. Яму спрыяюць зоркі, поспех і навакольныя знаёмыя ды незнаёмыя людзі. Яго праблемы дробныя і хутка вырашальныя, нібыта адмыслова для таго і прыдуманыя, каб цешыць самалюбства … Чытаць далей →

Артур Клінаў: “ Warum nicht, канешне, магу”

У Горадзе Сонца шчыраваў лівень… Каб дзесьці схавацца ад ляскатаньня па целе буйных, што дасьпелы гарох, кропляў, я імкліва ўварваўся ва ўтульнае ўлоньне “Акадэмкнігі”. Відаць, выгляд у мяне быў ня надта каб будзёны, бо адразу некалькі прадавачак зірнулі ў мой бок запытальна. Крыху разгубіўшыся я адказаў на іх нямы запыт: “Мне… Клінава Артура. “Горад Сонца”. … Чытаць далей →

Экскурсія па гомельскім “Палацы”

Да шэрагу літаратурных альманахаў, якія апошнім часам былі выдадзеныя ў абласных цэнтрах, нарэшце далучыўся і Гомельскі. Напачатку гэтага года выйшаў у свет першы нумар (каб не апошні!) літаратурнага альманаха Гомельскага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў “Палац”.  На старонках зборніка прадстаўленыя проза, паэзія, творчая спадчына, гістарычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы, прысвечаныя мінуламу і сучаснасці Гомельскага краю. Па … Чытаць далей →

Таццяна Барадуля: Але болей за ўсё ў вершах Сыса падабаецца энергетыка: моцная, стваральная

Але болей за ўсё ў вершах С. Сыса мне падабаецца энергетыка: моцная, стваральная, напорыстая, якую далёка не часта можна сустрэць пасярод нашай усеагульнай млявасці ды абыякавасці да жыцця. Сержуку Сысу i ўсiм беларускiм паэтам прысвячаецца  Стрэмка-сэрца-Смутак-Сыс. Не глядзi, Сяржук, унiз! Стрэмку з сэрца выдзiрай, зорны рай чапляй за край! I не ценем, а крылом (пекла … Чытаць далей →

Сяргей Вераціла: «Дагрэбці да неба». Эсэ замест рэцэнзіі на “Стрэмку” Сержука Сыса

Няўдзячная гэта справа: паэту пісаць пра паэзію ды яшчэ і не сваю, але я згадзіўся. Ні ў якім разе не імкнуся сваімі допісамі падмяніць аналітычныя артыкулы нашых прафесійных крытыкаў, а яны яшчэ з’явяцца. Усё, што я тут скажу, цалкам суб’ектыўна і не павінна ўспрымацца аніяк іначай, як з’яўляецца выключна суб’ектыўнай любая паэзія, асабліва лірычная. А … Чытаць далей →