Найбольш поўная бібліяграфія твораў Анатоля Сыса з каментарамі

  1.“Агмень”. Анатоль Сыс. Бібліятэчка часопіса “Маладосць”. Мн., 1988 год. (Наклад 4158 асобнікаў). У зборніку змешчаны 36 вершаў і дзве паэмы. “З чаго пачаць?..”. У кнізе “Агмень”, Мн., 1988 г. Упершыню надрукаваны: “Маладосць”, №4, 1986 г. Публікацыі: “Сыс”, Мн., 2002.; “Ніва”, 15 траўня 2005 г.(№20); “Універсітэт літаратурны”, Гм., 2005; “Полымя”, №7, 2005 г. с.114—122; “Лён”, Мн., … Чытаць далей →

Трыбун. Палітык. Паэт. Невядомае пра Анатоля Сыса

Сёньня  многія на Беларусі чулі пра Анатоля Сыса-паэта… некаторыя з сучаснікаў чыталі нават тое-сёе, яшчэ меней тых, хто захоплены яго палымянымі радкамі і толькі адзінкі (блізкія сябры і таварышы) памятаюць Сыса як аднаго з пачынальнікаў новай хвалі адраджэнцкіх рухаў на Беларусі, гарачага прамоўцу на шматтысячных мітынгах, трыбуна-сучасьніка. Так, напачатку і ў сярэдзіне 80-х гадоў, Анатоль … Чытаць далей →

На старым Заслаўскім тракце

                                Нібы змораныя сонцам беспрытульныя сабакі – На старым Заслаўскім тракце паваліліся асіны… Ім віхуры-завірухі ды дажджы даліся ў знакі, Ім маланкі пасмалілі заліхвацкія чупрыны…   Мутнай восеньскай крывёю набрынялая лістота Валацугаў падарожных яркай барвай спакушае. Тут шукаць цяпер дарэмна … Чытаць далей →

Паліна Сцепаненка: Падарожжа па зямлі Сыса

Наш праваднік Сяржук Сыс – паэт, зямляк і сябра Анатоля Сыса. Сыс Сяржук – укладальнік дакументальнай кнігі пра Анатоля Сыса – успаміны, лісты, фота. Сяржук Сыс павядзе нас шляхамі, якія не тычацца менскага жыця паэта Анатоля Сыса. Гэта Гомельшчына, мясціны пра якія ведалі толькі два паэты два Сыса – Анатоль ды Сяржук. Падчас вандроўкі мы … Чытаць далей →

«Янкі, альбо Астатні наезд на Літве»: экспрэсіі пра кнігу

…Чарговы наезд на Літве скончыўся ў цягніку “Вільня-Менск”. Дадому мяневяла невядомая сіла. Давёўшы выраз твару да стану скамянелага дробнага грызуна, я лісьліва зазірнуў у вочы мытніка-ўдава. Гэта выратавала добрую батарэю бутэлек з летувіскімі напоямі ад безумоўнай канфіскацыі. Цяпер – спаць! Але як заснуць, калі няма нічога на сьвеце прыгажэй за дзяўчыну, якая сьпіць.Урэшце задрамаў, змарыўшыся сузіраць … Чытаць далей →

Жанчына і дождж

  Мой самы ўлюбёны верш, нечакана створаны гэтым летам. Можа мне не хапае цяпла?   Мокне сумны залатарнік пад дажджамі і сцяжына То схаваецца ў падлеску, то вужакаю заўецца… За дажджамі, за лясамі, недзе там ня спіць жанчына; Я здалёк яе бяссонне адчуваю хворым сэрцам.   Покуль сонца прадзярэцца скрозь упартую аблогу, Невядомая, чужая, будзе мроіць … Чытаць далей →

Левая рука (аўдыёверсія)

Я шаную сваю левую руку, бо ёсць за што. Не, я зусім не ляўшун, тут справа больш сур’ёзная, лёсавырашальная. Сваёй левай я абавязаны жыццём, і нават двойчы. Падлеткам, гарачым і бескампрамісным, я неабачліва адстойваў тое, што падавалася мне справядлівасцю, не выбіраючы, часам, сродкаў. Неяк чэрвеньскім надвячоркам у прыдняпроўскай вёсцы набрыняла, быццам летняя хмарка хуткім дажджом, … Чытаць далей →

Забойства парсюка (аўдыёверсія)

Гэтую няхітрую жыццёвіну распавёў мне нядаўна сусед па лесвічнай пляцоўцы, які штотыдня выязджае на “Масквічы” ў вёску да сваякоў. Я ж толькі запісаў на паперы ягоны аповед. Сцяпан Халява амаль усё жыццё адтаптаў у лесніках. Але ўрэшце надакучыла яму штодзённая адзінота і таму гадоў колькі назад Сцяпан, пакінуўшы занядбаны лясны хутар, перабраўся ў вёску, бліжэй … Чытаць далей →

Снайпер (аўдыёверсія)

Разам з маладой жонкай Валяй мы чакалі майго сябрука, радавога Алеся Бяляцкага, які атрымаў кароткачасовы адпачынак ды кіраваўся з далёкага Уралу ў Гомель. Рыхтавалася да сустрэчы і ягоная сяброўка, студэнтка гістфака Наталля. Тады, у 1985 годзе, скончылася нашае сямейнае бадзянне па кватэрах: прафкам Гомельскага ўніверсітэта выдзеліў нам з жонкай пакойчык у інтэрнаце кватэрнага тыпу, паколькі … Чытаць далей →

У кіпцюрах «асабіста» (аўдыёверсія)

Здарылася так, што ў войску я трэснуў прапаршчыка: не стрываў крыўды, калі той парэзаў новыя ваўняныя шкарпэткі, дасланыя мне маці. Пакаранне ў такім выпадку магло быць надзвычай суровым, аднак усё скончылася гаўптвахтай. Хаця лепей сказаць – не скончылася, а толькі пачалося. Перад тым, як адправіцца на “губу”, арыштант мусіць здаць усе кішэнныя рэчы. Здаў і … Чытаць далей →