Што падрыхтаваў для чытача 71-ы нумар “Дзеяслова”?

Пабачыў свет 71-ы нумар літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. Сярод іншых тэкстаў перыёдык друкуе ўнікальныя эпісталярныя матэрыялы, кажа галоўны рэдактар часопіса Барыс Пятровіч: —  Гэты нумар можа быць цікавы матэрыяламі, якія нам перадалі родныя і блізкія беларускіх пісьменнікаў. Найперш гэта студэнцкія дзённікі Рыгора Барадуліна, якога не так даўно мы страцілі. Таксама лісты з Гародні Васіля Быкава. Яны … Чытаць далей →

Вечар памяці паэта Генадзя Бураўкіна

З нагоды дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна ў Менскім Палацы мастацтваў адбудзецца вечар памяці.  У вечарыне плануюць прыняць удзел  Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько Майсюк, Зміцер Вайцюшкевіч, Валярына Кустава ды іншыя людзі, якім дарагая памяць пра нашага класіка. Пачатак у 19 гадзін 2 верасня.