Свята паэзіі ў Гарошкаве — 14 траўня

У суботу 14 траўня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць паэтычную сустрэчу на радзіме Анатоля Сыса ў Гарошкаве.

Сёлетняя імпрэза будзе складацца з прэзентацыі зборніка вершаў А. Сыса “Берагі майго юнацтва”, аўдыёдыска з вершамі “Галасы паэтаў”, а таксама паэтычных і музычных выступаў вядомых беларускіх творцаў.

Удзел бяруць: Эдуард Акулін, Анатоль Бароўскі, Алесь Бяляцкі, Яўген Вапа, Леанід Галубовіч, Галіна Дубянецкая, Таццяна Матафонава, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людка Сільнова, Міхась Скобла, Сяргей Сыс і многія іншыя.

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Анатоль Сыс, інверсія.
Анатоль Сыс, інверсія.