«Banker Party» пад дахам «Даху»

Творчы вечар «Banker Party», прысвечаны памяці заўчасна пакінуўшага гэты свет паэту і музыку Вову Банкеру (Ярылу Пшанічнаму), адбудзецца ў нядзелю 28 чэрвеня ў сталічным Палацы Мастацтваў. Мерапрыемства ладзіцца ў межах міжнароднага фестывалю эксперыментальнага мастацтва “Дах”. Чакаецца выступленне вядомых музыкаў і выканаўцаў, сярод якіх Князь Мышкін, Aortha, Buben, hhtp, Evgeni Rogozin, Kritchev vs Ban, Noizov Kov4eg, Spit it Out
Паэтычны складнік «Banker Party» забяспечваюць Зміцер Вішнёў, Вольга Гапеева, Віктар Жыбуль, Арцём Кавалеўскі, Ілля Сін ды Сяргей Сыс.

Чакаем 28 чэрвеня ў 18-00, трэці паверх Палаца мастацтва.